Kolumny Sławy ku czci Konstytucji 3 Maja

 

Tradycja wznoszenia kolumn

Wznoszenie kolumn ku czci lub w intencji ważnego wydarzenia nie było właściwe jedynie dla ziem wschodnich Rzeczypospolitej Obojga Narodów ani też nie stanowiło novum XVIII wieku; najprawdopodobniej tradycja stawiania tych obiektów zapoczątkowana została długo przed powstaniem najbardziej znanej Polakom Kolumny Zygmunta III Wazy w Warszawie.

Warto zauważyć pewną prawidłowość: kolumny, stawiane w majątkach bogatej szlachty od połowy XVII wieku były symbolem wiary, deklaracją polityczną i  społeczną. Przykładem mogą być kolumny, stojące wzdłuż traktu Bochnia – Olchawa – Nowy Wiśnicz – Leksandrowa  – Lipnica Górna – Lipnica Murowana, zabytki XVII–XVIII wieków.

Obiekty, powstałe zgodnie z «jedną ideą», charakteryzują się podobną formą i stwarzają wrażenie ciągłości architektonicznej w przesłaniu, dla którego były wzniesione. Obiekty Bocheńskie zwieńczone były krzyżem i jako Kolumny ku czci Pana, stanowiły jawną deklarację religijną. Nieprzypadkowe było także ich rozmieszczenie: wzdłuż «szlaku drogowego na wschód» – np. lokalizacja kolumny w Lipnicy Murowanej, której fundatorem był Bartłomiej Wiewiórski (burgrabia zamku wiśnickiego w dobrach Sanguszków) związana jest z przebiegającą tędy granicą między lipnicką królewszczyzną, a wiśnickim hrabstwem.

Kolumna Zygmunta w Warszawie została ufundowana w 25. rocznicę bitwy chocimskiej, do której w znacznym stopniu przyczynił się książę Stanisław Lubomirski. On też – chcąc podkreślić swe zasługi dla obrony chrześcijaństwa i żołnierskie męstwo – zapoczątkował budowę «kolumn ku czci». Wysokie budowle, stawiane na życzenie księcia wieńczyły krzyże. Na pierwszej kolumnie, ustanowionej

w listopadzie 1646 roku w Nowym Wiśniczu widnieje  napis: «In signum crusis, Christe salva nos» co znaczy: «W znaku krzyża Chryste wybaw nas». Kolumny były nazywane «Laudate Domine» bądź «Kolumny ku czci Pana».

Uchwalenie Konstytucji 3 maja było wydarzeniem tak wzniosłym i ważnym, iż rzeczą oczywistą było należne upamiętnienie tego faktu. Dlatego też zaledwie parę tygodni później słynny architekt Jan Chrystian Kamsetzer otrzymał niezwykle odpowiedzialne zadanie – miał stworzyć w Warszawie pomnik tak wzniosły jak sama idea Konstytucji. Pomnik otrzymał formę kolumny, zwieńczonej figura trębacza, ogłaszającego zebranym tłumom dobrą nowinę.

Sporządzając w 1791 roku projekt Kolumny Sławy, architekt wzorował się zapewne na wzniesionej w 1644 roku Kolumnie Zygmunta III Wazy w Warszawie, która została zbudowana z fundacji jego syna Władysława IV Wazy, chcącego  w ten sposób uczcić pamięć swego ojca.

 

 Znajdujący się w archiwum rysunek projektowy o  wymiarach 52x35  cm,  naniesiony tuszem na  żeberkowym papierze, jest jedynym świadkiem intencji nieznanych fundatorów, którzy zapoczątkowali tendencję budowania Kolumn Sławy ku czci Konstytucji 3 maja na terytorium całej Rzeczypospolitej Obojga Narodów, a  zwłaszcza na terenach województw wschodnich. Niestety w archiwach nie zachowały się informacje, czy owa kolumna została faktycznie wybudowana w Warszawie i zniszczona, czy też jej budowa została wstrzymana na skutek III rozbioru Polski w 1795 roku.

Na przełomie XVIII i XIX wieku na terytorium dawnych Kresów w polskich majątkach szlacheckich (m.in. Niemcewiczów, Radziwiłłów czy Jagminów), jako widoczną polityczną deklarację wsparcia dla przemian polityczno-ustrojowych 1791 roku, ustanawiano kolumny, zwane potocznie «Kolumnami 3 maja». Według przekazów ustnych na całym obszarze mogło ich powstać ok. 300, przy czym do czasów obecnych – z  różnych przyczyn – przetrwało niewiele. Niestety nie ma żadnych pisemnych informacji w kwestii ilości tych obiektów ani ich dokładnej lokalizacji. Na terytorium obecnej Białorusi obiekty te nie były niestety wcześniej katalogowane, ani też – poza kilkoma wyjątkami – nie znajdują się pod specjalną opieką państwa.

 

Ich przetrwanie w zawierusze historii jest znamienne, biorąc pod uwagę przesłanie i wagę wydarzenia, jakiemu zostały poświęcone. Ich niewzruszoność przemawia do serca i wyobraźni Polaków, z takim trudem przez wieki budujących swą niepodległość…

 

© Elżbieta Iniewska

 

Tрaдыцыя ўзвядзення калон

Узвядзенне калон у гонар або ў сувязі з важнай па-дзеяй не было характэрна толькі для ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, як і не было навіной у XVIII стагоддзі; хутчэй за ўсё, пачатак традыцыі ўсталёўваць такія аб’екты быў пакладзены задоўга да з’яўлення найбольш вядомай палякам Калоны Жыгімонта III Вазы ў Варшаве.

Варта адзначыць пэўную заканамернасць: калоны, якія ўзводзіліся ў маёнтках заможнай шляхты, пачынаючы з сярэдзіны XVII стагоддзя, былі сімвалам веры, своеасаблівай палітычнай і грамадскай заявай. Прыкладам таму могуць служыць калоны, якія стаяць уздоўж дарогі Бохня – Альхава – Новы Вісніч – Лександрова – Ліпніца-Гурна – Ліпніца-Муравана, а таксама гістарычныя помнікі XVII-XVIII стагоддзяў.

Аб’екты, якія ўзніклі на фоне «адной ідэі», характарызуюцца аднолькавай формай і ствараюць ўражанне архітэктурнай бесперапыннасці ў прысвячэнні, дзеля якога яны ўзводзіліся. Бохненскія аб’екты былі ўвенчаны крыжам і гэтак жа, як калоны, узнесеныя ў гонар Госпада, мелі адкрытую рэлігійную накіраванасць. Не выпадковым было і іх размяшчэнне: уздоўж «шляху, які вёў на ўсход», напрыклад, размяшчэнне калоны ў Ліпніцы-Мураванай (усталяванай па ініцыятыве Аляксандра Вавюрскага – бургграфа Вісніцкага замка ва ўладаннях Сангушкаў) звязана з мяжой, якая тут праходзіла паміж каралеўскімі землямі і Вісніцкім графствам.

Калона караля Жыгімонта ў Варшаве была закладзена ў 25-ю гадавіну Хоцінскай бітвы, у якой Станіслаў Любамірскі прымаў непасрэдны ўдзел. Ён таксама, жадаючы падкрэсліць свае заслугі па абароне хрысціянства і жаўнерскую доблесць, паклаў пачатак будаўніцтву «калон шанавання». Высокія аб’екты, якія ўзводзіліся па жаданні князя, увенчваліся крыжамі. На першай калоне, усталяванай у лістападзе 1646 года ў Новым Віснічы, віднеецца надпіс: «In signum crusis, Christe salva nos», што азначае: «У знаку крыжа, Божа, збаў нас». Калоны былі названыя «Laudate Domine» або «Калоны ў гонар Госпада».

Прыняцце Канстытуцыі 3 траўня стала падзеяй асаблівай важнасці, якую, само сабой зразумела, трэба было належным чынам увекавечыць. Таму не прайшло і некалькі тыдняў, як знакаміты архітэктар Ян Крысціян Камсетзэр атрымаў вельмі адказнае заданне – стварыць у Варшаве помнік гэтаксама ўзнёслы, як і сама ідэя Канстытуцыі. Помнік меў форму калоны, увенчанай фігурай трубача, які абвяшчае сабранай грамадзе добрую навіну.

Пры распрацоўцы ў 1791 годзе праекта Калоны Славы, архітэктар, несумненна, узяў за ўзор пабудаваную ў 1644 годзе Калону Жыгімонта III Вазы ў Варшаве на сродкі яго сына Уладзіслава IV Вазы, які хацеў падобным чынам увекавечыць памяць аб сваім бацьку.

Праектны чарцёж, які знаходзіцца ў архіве, памерам 52x35 см, нанесены тушшу на рыфлёнай паперы, з’яўляецца адзіным сведкам планаў невядомых нам фундатараў, якія паклалі пачатак ўзвядзенню калон славы ў гонар Канстытуцыі 3 траўня на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, і асабліва на тэрыторыях усходніх крэсаў. На жаль, у архівах не захаваліся звесткі аб тым, ці была сапраўды пабудавана гэтая калона ў Варшаве і разбурана, ці яе будаўніцтва было прыпынена ў выніку III падзелу Польшчы ў 1795 годзе.

На мяжы XVIII і XIX стагоддзяў на тэрыторыі былых усходніх земляў у польскіх шляхецкіх маёнтках (у тым ліку Нямцэвічаў, Радзівілаў, Ягмінаў), у якасці выразнай палітычнай заявы аб падтрымцы грамадска-палітычных пераменаў 1791 года, узводзіліся калоны, у прастамоўі званыя «калонамі 3 траўня». Згодна з вуснымі паданнямі на ўсёй тэрыторыі іх магло быць каля 300 штук, пры гэтым на сённяшні дзень, па розных прычынах, іх захавалася зусім няшмат. На жаль, няма ніякіх пісьмовых крыніц, у якіх бы згадвалася колькасць гэтых аб’ектаў і іх дакладнае месцазнаходжанне. На тэрыторыі цяперашняй Беларусі раней, на жаль, не вялася каталагізацыя гэтых аб’ектаў, і, за некаторым выключэннем, яны і сёння не знаходзяцца пад спецыяльнай аховай дзяржавы.

Захаванне іх у віры гісторыі з’яўляецца паказальным, калі ўлічваць іх прызначэнне і важнасць падзеі, якой яны былі прысвечаны. Іх непарушнасць уздзейнічае на сэрцы і свядомасць палякаў, якія ва ўпартай барацьбе стагоддзямі будавалі сваю незалежнасць...

© Эльжбета Інеўска

© 2013-2024 PRV.pl
Strona została stworzona kreatorem stron w serwisie PRV.pl