Benica
Pierwsze pisemne wzmianki o Benicy pochodzą z XV wieku i opisują wieś w województwie wileńskim Wielkiego Księstwa Litewskiego. Od 1634 roku Benica – jak i Mołodeczno – znajdowała się we władaniu rodu Kociełłów. W 1704 roku Michał Kociełł – podskarbi królewski, zbudował w miasteczku barokowy kościół Świętej Trójcy i klasztor Bernardynów. Do odbudowy rodowej siedziby Kociełłów oraz budowy oranżerii, parku i systemu włoskich kanałów i jeziorek zaangażowany został znany architekt XVIII wieku Carlo Spampani. Dworek uwiecznił na jednym z rysunków Napoleon Orda.
Kolumnę ku czci 3 maja ufundował w Benicy Tadeusz Kociełł herbu Pelikan (ur. 7 lipca 1736 roku – zm. 5 lutego 1799 roku) – starosta oszmiański (1772 r.), starosta markowski (1764 r.), pułkownik Kawalerii Narodowej, generał major wojsk litewskich. Tadeusz Kociełł był elektorem Stanisława Augusta Poniatowskiego z powiatu oszmiańskiego w 1764 roku i otwarcie deklarował swoje przywiązanie do Polski.
Kiedy po II rozbiorze Polski w 1793 r. Benica odeszła do imperium rosyjskiego, stając się centrum powiatu oszmiańskiego, kolumna stała się obiektem ataków środowisk antypolskich (z kolumny zdjęto wieńczący ją herb Rzeczypospolitej Obojga Narodów), jednakże władzom kościelnym udawało się bronić obiektu aż do upadku powstania listopadowego. Wtedy to władze rosyjskie zamknęły kościół, przemianowując go na cerkiew prawosławną. Kolumna zaczęła tracić na pierwotnym znaczeniu, a z czasem o jej poświęceniu Konstytucji wiedziało już niewielu. Jednakże ani I Wojna Światowa (która swymi działaniami również objęła ten teren) ani późniejsze historyczne zawirowania nie odbiły się negatywnie na funkcjonowaniu Kolumny, która została zniszczona dopiero na skutek działań wojennych ok. 1939 r. i do chwili obecnej nie podjęto się jej rekonstrukcji.
Беніца
Першы ўпамін аб Беніцы мы знаходзім у пісьмовых крыніцах XV стагоддзя, якія апісваюць вёску ў Віленскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1634 года Беніца, як і Маладзечна, знаходзілася ў валоданні роду Коцелаў. У 1704 годзе Міхал Коцел – каралеўскі скарбнік – пабудаваў у мястэчку касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў стылі барока і кляштар бернардынаў. Для рэканструкцыі сядзібнага палацу Коцелаў і стварэння аранжарэі, парка і сістэмы італьянскіх каналаў і сажалак быў запрошаны вядомы архітэктар XVIII стагоддзя Карла Спампані. Сядзіба была ўвекавечана на адным з малюнкаў Напалеона Орды.
Калона ў гонар Канстытуцыі 3 траўня ў Беніцы была пабудавана на сродкі Тадэвуша Коцела герба Пелікан (нарадзіўся 7 ліпеня 1736 года, памёр 5 лютага 1799 года), ашмянскага старасты (1772), мар - коўскага старасты (1764), палкоўніка нацыянальнай кавалерыі, генерал-маёра літоўскіх войскаў. Taдэвуш Коцел быў выбаршчыкам Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад Ашмянскай акругі ў 1764 годзе i адкрыта дэманстраваў сваю адданасць Польшчы.
Калі пасля II падзелу Польшчы ў 1793 г. Беніца адышла да Расійскай імперыі, стаўшы цэнтрам Ашмянскага павета, калона стала аб’ектам нападаў антыпольскіх асяроддзяў (з калоны знялі герб Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, які ўвенчваў яе), аднак касцельным уладам ўдавалася абараняць аб’ект аж да паражэння лістападаўскага паўстання. Тады расійскія ўлады закрылі касцёл, перайменавалі яго ў праваслаўную царкву.
Калона пачала губляць сваё першапачатковае значэнне, а з цягам часу пра яе прысвячэнне Канстытуцыі ўжо ведалі нямногія. Аднак ні Першая сусветная вайна (якая сваімі дзеяннямі закранула гэтыя тэрыторыі), ні больш познія гістарычныя ўзрушэнні не адбіліся негатыўна на функцыянаванні Калоны, якая была разбурана толькі ў выніку ваенных дзеянняў 1939 года, і да цяперашняга часу не было спробаў яе аднавіць